АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША стартуе ў Мінску сёння, 9 верасня

У першы дзень матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы Еўропа - ЗША запланавана правядзенне 18 дысцыплін.

Лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША стартуе ў Мінску сёння, 9 верасня
Удзел у спаборніцтвах прымуць 6 беларусаў, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Расклад спаборніцкай праграмы на 9 верасьня:

19:00 - скачкі з шастом (жанчыны);

19:05 - кіданне молата (мужчыны);

19:07 - трайны скачок (жанчыны);

19:15 - 100 м (жанчыны);

19:30 - 100 м (мужчыны);

19:45 - 800 м (жанчыны);

19:56 - 1500 м (мужчыны);

20:04 - скачкі ў вышыню (мужчыны);

20:07 - кіданне дыска (жанчыны);

20:18 - 3000 м (жанчыны);

20:32 - скачкі ў даўжыню (мужчыны);

20:46 - 400 м (жанчыны);

20:58 - 400 м (мужчыны);

21:08 - кіданне дзіды (жанчыны);

21:20 - штурханне ядра (мужчыны);

21:23 - 3000 м з перашкодамі (мужчыны);

21:40 - эстафета 4х100 м (жанчыны);

21:55 - эстафета 4х100 м (мужчыны).

9 верасня ў баталіях паўдзельнічаюць 6 беларускіх атлетаў - Юлія Кароль (800 м), Кацярына Карняенка (3000 м), Дзмітрый Набокаў, Максім Недасека (скачкі ў вышыню), Таццяна Халадовіч (кіданне дзіды), Ірына Жук (скачкі з шастом).

Яшчэ 8 нашых спартсменаў выступяць 10 верасня. Сярод іх - Крысціна Ціманоўская (200 м), Дар'я Барысевіч (1500 м), Карына Таранда (скачкі ў вышыню), Анастасія Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню), Ганна Малышчык (кіданне молата), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра), Віталь Парахонька, Эльвіра Герман (бег з бар'ерамі).

Дадамо, што ў кожным відзе праграмы выступяць па 8 атлетаў (па 4 прадстаўнікі ад Еўропы і ЗША). Усяго ў 37 дысцыплінах будуць змагацца 304 спартсмена. Гледачоў чакае забаўляльная праграма. На тэрыторыі стадыёна «Дынама» размесцяцца пляцоўкі, дзе наведвальнікі змогуць паспрабаваць сябе ў розных дысцыплінах лёгкай атлетыкі. Забаўляльныя зоны арганізуюць і для дзяцей.

09:03 09/09/2019


Загрузка...
Загрузка...