АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Суд пастанавіў вызваліць футбалістаў Какорына і Мамаева датэрмінова

Выязны суд у папраўчай калоніі Белгародскай вобласці прыняў рашэнне вызваліць умоўна-датэрмінова футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева, асуджаных за бойку. Таксама задаволена хадайніцтва малодшага брата Какорына Кірыла.

Футбалісты пакінуць калонію праз 10 дзён, калі рашэнне суда ўступіць у законную сілу.

8 кастрычніка 2018 года Аляксандр Какорын разам з двума сябрамі, братам і іншым футбалістам Паўлам Мамаевым спачатку збілі ў Маскве беларускага кіроўцу Віталя Салаўчука, а затым — чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака. Была заведзена крымінальная справа, футбалісты былі змешчаныя ў СІЗА.

У маі 2019 года Какорыну далі 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Мамаеў прысуджаны да 1 года і пяці месяцаў пазбаўлення волі, піша НН.


11:11 06/09/2019


Загрузка...
Загрузка...