АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі маскоўскаму — 2:3

Хакеісты минскага "Дынама" ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у гасцях прайгралі маскоўскаму "Дынама" — 2:3 (1:0, 0:2, 1:1), перадае "Еўрарадыё".


Першы перыяд "зубры" вялі з лікам 1:0 дзякуючы шайбе Тэему Пулкінена. Аднак ужо ў другім перыядзе гаспадары выйшлі наперад, закінуўшы мінскай камандзе дзве шайбы. Напрыканцы перыяду пабіліся Раман Дзюкаў (Мінск) з Дзмітрыем Маісеевым (Масква). Суддзі разнялі хакеістаў, але Дзюкаў паспеў нацягнуць праціўніку швэдар на галаву. 

У трэцім перыядзе гаспадары забілі трэцюю шайбу, але Андрэй Касціцын на 51-й хвіліне скараціў разрыў. Аднак зраўняць лік "зубрам" так і не ўдалося — гульня завяршылася з лікам 2:3. 

08:33 05/09/2019


Загрузка...
Загрузка...