АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

ФІФА прадставіў лагатып ЧС-2022

Прадстаўлены афіцыйны лагатып чэмпіянату свету па футболе-2022.

На афіцыйным сайце ФІФА гаворыцца, што выгнутыя лініі эмблемы сімвалізуюць пяшчаныя выдмы.

Бесперапынная пятля выканана ў выглядзе васьмёркі, што азначае восем стадыёнаў, на якіх пройдуць гульні турніру, а таксама знак бясконцасці.


Пятля - цэнтральны элемент лагатыпа. Яна паўтарае форму кубка свету і натхнёная куфіёй - традыцыйным галаўным уборам народаў Персідскага заліва.

Шрыфт надпісы «Qatar 2022» стылізаваны пад арабскую вязь.

Чэмпіянат свету-2022 пройдзе ў Катары з 21 лістапада па 18 снежня. Гэта першы ў гісторыі турнір, які адбудзецца не ўлетку, а ўзімку.

09:50 04/09/2019


Загрузка...
Загрузка...