АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

ФІФА назвала трох прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста года

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) назвала намінантаў на званне найлепшага гульца года ў рамках The Best FIFA Football Awards. На сайце арганізацыі адкрылася галасаванне для заўзятараў.



Сярод мужчын званне найлепшага гульца будуць аспрэчваць галандскі абаронца «Ліверпуля» Вірджыл ван Дэйк, партугальскі форвард «Ювентуса» Крышціяну Раналду і форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі.

Раналду двойчы станавіўся ўладальнікам прыза. 34-гадовы партугалец чацвёрты год запар трапляе ў тройку намінантаў прэміі.

Імя пераможцы будзе абвешчана 23 верасня. Цырымонія адбудзецца на стадыёне «Сан Сіра» ў Мілане. У мінулым годзе пераможцам стаў паўабаронца зборнай Харватыі і мадрыдскага «Рэала» Лука Модрыч.

nn.by
15:15 02/09/2019


Загрузка...
Загрузка...