АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларуская алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн завершыла кар’еру

Удзельніца сямі Алімпіяд, беларуская вяслярка Кацярына Карстэн завершыла карʼеру ва ўзросце 47 гадоў.

Беларуская алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн завершыла кар’еру
Пра гэта спартоўка паведаміла ў чацвер падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.

Сярод прычынаў завяршэння карʼеры – траўма, распавяла Карстэн TUT.by

«Я рыхтавалася да сваёй восьмай Алімпіяды. Але напярэдадні чэмпіянату свету здарылася траўма – зламанае дзясятае рабро. У мяне ўжо была такая траўма перад Лонданам. Рабро гоіцца доўга, патрэбна доўгая рэабілітацыя, а гады ідуць. Вымушана была прапусціць чэмпіянат свету-2019 у Аўстрыі, на якім у дадзены момант разыгрываюцца ліцэнзіі на Гульні ў Токіа. Таму вырашыла не чакаць і завяршыць карʼеру зараз», – сказала Кацярына.

Карстэн дадала, што пасля завяршэння карʼеры плануе жыць у Беларусі адна. Пры гэтым працаваць трэнерам яна не збіраецца. Муж Кацярыны, нямецкі бізнесовец Вільфрыд Карстэн, пакутуе на захворванне лёгкіх, таму застанецца ў Нямеччыне.

Кацярына Карстэн двойчы брала алімпійскае золата – у Атланце ў 1996-м годзе і ў Сіднэі ў 2000-м, дзве алімпійскія бронзы Барселоны-1992 і Пекіну-2008, а таксама серабро Афін-2004. Карстэн зʼяўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету і шматразовай пераможцай этапаў Кубка свету.

Таксама ў жніўні абвясціла пра свой сыход з вялікага спорту плаўчыха Аляксандра Герасіменя. Яна збіраецца прысвяціць свой час сям’і і дабрачынным праектам.

КА belsat.eu


11:36 29/08/2019


Загрузка...
Загрузка...