АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі беларускага паралімпійца ў Аўстрыі

33-гадовы вазочнік з Ліды Дзмітрый Рышкевіч адправіўся на чэмпіянат свету па акадэмічным веславанні. 21 жніўня на афіцыйнай трэніроўцы ён патануў.

Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі беларускага паралімпійца ў Аўстрыі
Паводле інфармацыі TUT.by, трагедыя адбылася каля 13:00, праз 20 хвілін пасля пачатку трэніроўкі на вяслярным канале на Дунаі. Лодка беларуса перакулілася. Гэта заўважылі ратавальнікі і адразу накіраваліся да месца здарэння. Нейкі час яны бачылі, што Рышкевіч трымаецца за лодку, але потым ён яе адпусціў і знік пад вадой. Знайсці яго цела ўдалося толькі праз тры гадзіны. 

Паліцыя Аўстрыі займаецца расследаваннем трагедыі, таму невядома, калі цела спартоўца даставяць у Беларусь. Ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама кажуць, што ў Рышкевіча былі расшпіленыя рамяні. "Дый лодка проста так не можа перакуліцца — там усталяваныя стабілізуючыя паплаўкі", — дадаюць чыноўнікі.

У прэс-рэлізе паліцыі Верхняй Аўстрыі гаворыцца, што стабілізуючыя паплаўкі ў лодцы з нейкай прычыны былі паламаныя. Гэта і магло стаць прычынай трагедыі: лодка стала нестабільнай і перакулілася. "Вясляр змог вызваліцца ад засцерагальнікаў на сядзенні і на нагах. Калі паліцыя прыбыла ў 13.30, пашкоджаная вяслярная лодка ўсё яшчэ плавала на паверхні вады. Яна была дастаўленая на бераг пажарнай камандай", — адзначаюць у паліцыі.


11:48 23/08/2019


Загрузка...
Загрузка...