АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Альпах загінула знясіленая беларуская альпіністка

Трагедыя адбылася 20 жніўня на гары Матэрхорн на мяжы Швейцарыі і Італіі, паведамляе Tut.by са спасылкай на «Il Мessaggero». Дзяўчыну звалі Кацярына, ёй было 33 гады.


Кацярына — вопытная альпіністка, піша Il Мessaggero. У паход яна адправілася з сябрам-украінцам — таксама дасведчаным альпіністам. Разам маладыя людзі ўжо пакаралі іншыя вяршыні, але на больш нізкіх вышынях.

Падымацца на Матэрхорн напарнікі сталі ў аўторак днём. Каля 5 гадзін вечара яны прыбылі да асновы праходу Cheminéè.

— Я падняўся наверх, але яна засталася ўнізе, яна стамілася. Спачатку я паслаў уніз канец вяроўкі. Яна не змагла падняцца, таму я ўздымаў яе, — прыводзіць словы напарніка выданне. — Яна была змучаная, сказала, што знясілена. Павалілася на зямлю і не рэагавала.

Па словах сябра, ён падняўся да хіжыны Карэл па дапамогу, але там нікога не было. Паспрабаваў падаць сігнал па радыё, ніхто не адказаў. Калі ён вярнуўся да Кацярыны, дзяўчына ўжо была мёртвая.


Бліжэй да ночы мужчыну ўдалося звязацца з ратавальнікамі. Улічваючы позні час і дрэннае надвор'е, да месца трагедыі яны змаглі дабрацца толькі на наступную раніцу.

На верталёце цела дзяўчыны даставілі ў Чэрвінію — курортны горад на паўночным захадзе Італіі. Зараз гэтай справай займаецца паліцыя.

nn.by
14:59 22/08/2019


Загрузка...
Загрузка...