АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пасля пройгрышу ташкенцкаму клубу "Дынама-Мінск" адмовілася ад пяці хакеістаў

Мінскае "Дынама" абвясціла, што развітваецца з пяцю хакеістамі. У іх ліку — чатыры гульцы нацыянальнай зборнай, перадае "Еўрарадыё".


Рашэнне было прынятае па выніках Кубка губернатара Ніжагародскай вобласці, паведамляе прэс-служба хакейнага клуба. Нагадаем, што на спаборніцтвах "зубры" прайгралі ташкенцкаму "Хума" з лікам 1:5.

Клуб вырашыў скасаваць кантракты з Сяргеем і Аляксандрам Маляўкамі, Арцёмам Волкавым, Максімам Парфеяўцом. Акрамя таго, прагляд у камандзе не прайшоў форвард моладзевай зборнай Віктар Масілевіч.

Гендырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў падкрэсліў, што гэта ўзаемныя рашэнні. "У будучым сезоне хакеісты, з якімі мы расстаемся, наўрад ці атрымалі б шмат гульнявой практыкі ў "Дынама". Між тым, і браты Маляўкі, і Арцём Волкаў, і Макс Парфеявец, і Віктар Масілевіч уваходзяць у сферу інтарэсаў нацыянальнай зборнай, і наша агульная задача — у аптымальнай форме падвесці іх да чэмпіянату свету", — растлумачыў ён. 

Баскаў дадаў, што "Дынама" будзе фармаваць свой склад з акцэнтам на моладзь. 

20:35 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...