АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Украіна адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па боксе ў Расіі

Федэрацыя бокса Украіны не збіраецца адпраўляць афіцыйную дэлегацыю на ЧС па боксе ў Екацярынбург, паведамляе украінская Tribuna.

Вядучыя баксёры зборнай Украіны прынялі рашэнне адмовіцца ад удзелу ў спаборніцтвах у Расіі, паведаміў кіраўнік прэс-службы федэрацыі бокса Украіны Аляксандр Падаваленка:

«Члены нацыянальнай зборнай Украіны, якія прымалі ўдзел у апошніх Еўрапейскіх гульнях у Мінску, чэмпіянаце Еўропы ў Харкаве, тыя хлопцы, якія з'яўляюцца першымі-другімі нумарамі зборнай Украіны, — дакладна прымаць удзел у спаборніцтвах Расеі не будуць», - сказаў Падаваленка.

Таксама ён дадаў, што калі хто-небудзь з спартсменаў захоча паехаць на ЧС за свой кошт, яны маюць права гэта зрабіць.


09:57 13/08/2019


Загрузка...
Загрузка...