АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Футбаліст БАТЭ расказаў, як падчас матча з "Сараева" сутыкнуўся з сабакам

Футбаліст БАТЭ Максім Скавыш у каментары клубнай прэс-службе расказаў, як падчас матча 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі Еўропы ў Зеніцы з "Сараева" (Боснія і Герцагавіна) сутыкнуўся з сабакам.

У першым тайме ў нейкі момант ён выбег за межы поля і ледзь не наскочыў на паліцыянта са службовым сабакам. Сабака зрэагаваў і спрабаваў кінуцца ў бок Скавыша, перадае "Еўрарадыё".

"Адразу не чакаў, — распавядае футбаліст. — А потым ужо неяк унутры ўсё сціснулася. Але ўбачыў наморднік і супакоіўся... Я думаў, што цапне".

БАТЭ выйграў матч у "Сараева" — 2:1. Паядынак на "Барысаў-Арэне" пройдзе 15 жніўня.

18:44 09/08/2019


ссылки по теме



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/lenta/detail.php on line 93