АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Лукашэнка: У футбол мы гуляць не ўмеем, плаваць развучыліся

На сустрэчы 6 жніўня, дзе абмяркоўвалася будаўніцтва басейна і нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску, Лукашэнка раскрытыкаваў спартсменаў. 

На думку Лукашэнкі, футбол у Беларусі з'яўляецца народным відам спорту і спортам нумар адзін, якім займаецца больш за ўсё людзей.

— І не мець выключна футбольнага нацыянальнага стадыёна, дзе будзе выступаць нацыянальная зборная, гуляць найлепшыя нашы клубы, праводзіцца матчы міжнароднага ўзроўню, гэта нядобра, - сказаў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што ў нас нядрэнная школа плавання.

— Шчыра кажучы, у футбол мы гуляць не ўмеем, плаваць развучыліся. Але гэта асобная размова ў мяне будзе з профільнымі міністрамі і іншымі спартыўнымі арганізацыямі, — дадаў Лукашэнка.

08:31 07/08/2019


ссылки по теме



Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/lenta/detail.php on line 93