АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Квіткі на матч "Шахцёр" - "Тарына" ужо ў продажы

У продаж паступілі квіткі на матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы паміж салігорскім «Шахцёрам» і італьянскім «Тарына», які пройдзе ў чацвер, 15 жніўня, на мінскім стадыёне «Дынама».

Кошт квіткоў складае ад 6 да 10 рублёў.

Сектара А4, А5, А6, С20, С21, С22 - 10 рублёў;

Астатнія сектара - 6 рублёў.

Купіць білет можна на сайце KVITKI BY. Раздрукоўваць набыты ў інтэрнэце білет ня трэба. Досыць паказаць яго на ўваходзе з экрана свайго смартфона.

У касах стадыёна «Дынама» білеты будуць прадавацца толькі ў дзень матчу.
17:34 06/08/2019


Загрузка...
Загрузка...