АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Трэнер "Дынама-Брэст": я хачу гуляць з БАТЭ зараз, а не ўвосень

Галоўны трэнер брэсцкага ФК "Дынама" Марцэл Лічка не згодны пераносіць сустрэчу з футбалістамі БАТЭ на восень. Пра гэта ён заявіў у праграме "Козел пра футбол", перадае "Еўрарадыё".


У сувязі з удзелам у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы БАТЭ звярнуўся ў Федэрацыю футбола з просьбай перанесці два матчы чэмпіянату Беларусі. У 17-м туры барысаўская каманда мусіць згуляць з "Энергетыкам-БДУ" (10 жніўня), а ў 18-м туры — з брэсцкім "Дынама" (17 жніўня). 

Матч з "Энергетыкам-БДУ" БАТЭ хоча перанесці ў рамках тура, а гульню з брастаўчанамі — адсунуць на восень. 

Матч у рамках Лігі Еўропы чакае барысаўчан 15 жніўня. Лічка прапанаваў перанесці сустрэчу БАТЭ — "Дынама" (Брэст) з 17 жніўня на 18-га: "БАТЭ будзе гуляць у чацвер матч у Лізе Еўропы. Гэта значыць, што ў суботу немагчыма гуляць. Гэта трэба паважаць. Таму, думаю, гульня з БАТЭ магла б быць у нядзелю. Як у нармальна гуляюць у Еўропе. Еўракубак гуляеш сераду-чацвер і ў нядзелю-панядзелак гуляеш матч чэмпіянату".

Наконт магчымасці пераносу матча на восень трэнер брэсцкага клуба адказаў катэгарычна: "Я хачу гуляць зараз. Гэта значыць, у нядзелю".

Беларуская федэрацыя футбола прыме рашэнне пра магчымыя пераносы гульняў у аўторак, 6 жніўня.

09:27 06/08/2019





Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/lenta/detail.php on line 93