АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Грышын прадае свае мэдалі на аўкцыёне

Беларус Аляксей Грышын, першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён Зімовых гульняў, які заваяваў золата ў лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010 у Ванкувэры і бронзу на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці, выставіў свае алімпійскія ўзнагароды на аўкцыён, паведамляе NBC Sports.


Беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Грышын прадае свае мэдалі на аўкцыёне
Абодва мэдалі прадаюцца на амэрыканскім онлайн-аўкцыёне RR Auction. Прычыны, чаму Грышын прадае ўзнагароды, не паведамляюцца.

З 2010 да 2014 году мэдалі былі часткай выставы Музэю сучаснай беларускай дзяржаўнасьці ў Менску, а пасьля Алімпіяды 2014 году ў Сочы музэй вярнуў іх спартоўцу.

На 13.30 за золата давалі 24,2 тысячы даляраў, за бронзу — 11,9 тысячы даляраў.

Фрыстайліст Аляксей Грышын завяршыў кар’еру ў 2014 годзе.
12:58 18/07/2019





Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/lenta/detail.php on line 93