АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Маладзечне падчас гульні ў футбол памёр 15-гадовы гімназіст

У Маладзечне падчас гульні ў футбол памёр 15-гадовы гімназіст, інфармуе сайт nn.by са спасылкай на аднакласнікаў хлопчыка і аддзел адукацыі мясцовага райвыканкама. 

Трагічнае здарэнне адбылося 10 ліпеня. Гімназісту раптоўна стала кепска. Выратаваць юнака не змаглі. Па факце смерці падлетка Следчы камітэт праводзіць праверку.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына смерці — захворванне, якое было ў хлопчыка. Адзін з аднакласнікаў прыгадвае, што ў яго год таму таксама падчас гульні ў футбол здарыўся падобны прыступ, і ён страціў прытомнасць. Тады хлопчыка рэанімавалі, ён быў у коме, з якой праз некалькі дзён выйшаў без якіх-небудзь ускладненняў.


21:08 11/07/2019


Загрузка...
Загрузка...