АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў кар'еру

Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў спартыўную кар'еру. Гэтую інфармацыю карэспандэнту  БЕЛТА пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Найбольш высокага выніку ў нацыянальнай камандзе спартсмен дамогся ў 2016 годзе, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км у шведскім Эстэрсундзе. Ён таксама прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы і Пхенчхане.

Зборная Беларусі зараз рыхтуецца да сезону ў спарткомплексе "Раўбічы". Пасля завяршэння збору пад Мінскам лыжнікі паедуць у італьянскі Антхольц. Затым вярнуцца ў Мінск і выступяць на хатнім чэмпіянаце свету па летнім біятлоне, які пройдзе ў "Раўбічах" з 23 па 25 жніўня.

10:32 10/07/2019


Загрузка...
Загрузка...