АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Ліянэль Мэсі абвінаваціў суддзяў Кубка Амерыкі ў карупцыі

Капітан зборнай Аргенціны Ліянэль Мэсі пасля перамогі ў матчы за трэцяе месца ў спаборніцтве за Кубак Амерыкі не выйшаў па бронзавы медаль, паведамляе «Еўраспорт».


Гульня супраць Чылі завяршылася з лікам 2:1 на карысць Аргенціны, а Мэсі быў выдалены ў першым тайме за сутычку з чылійцам Медэлем, якому таксама паказалі чырвоную картку.

Пасля гульні Мэсі выказаў сваё абурэнне.

«Я не выйшаў па медаль, таму што мы не павінны быць часткай карупцыі і непавагі. Мы заслугоўвалі большага, але нам не дазволілі выйсці ў фінал карупцыя і суддзі. Футбол разбураны. Карупцыя і суддзі не далі нам выйсці ў фінал. Трэба казаць праўду.

Няма ніякіх сумневаў, што Бразілія выйграе Кубак Амерыкі. Думаю, усё падстроена на іх карысць, але спадзяюся, што суддзі і VAR ні на што не паўплываюць, а Перу складзе канкурэнцыю, бо каманда на гэта здольная. Але мне ясна, што гэта будзе складана», — заявіў Мэсі.

У паўфінале Бразілія абыграла Аргенціну з лікам 2:0. Фінал паміж Бразіліяй і Перу адбудзецца 7 ліпеня. Цяпер для Месі ёсць пагроза быць адхіленым ад гульняў за сборную на два гады. 

07:15 08/07/2019


Загрузка...
Загрузка...