АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Жаночая зборная ЗША па футболе выйграла чэмпіянат свету

Зборная ЗША выйграла ў зборнай Нідэрландаў у фінальным матчы жаночага ЧС — 2:0.


Забітымі мячамі ў гульні адзначыліся Меган Рапіна (з пенальці) і Роўз Лавель, піша Еўраспорт. Фінальны матч адбыўся ў французскім Ліёне.

Лепшым гульцом сустрэчы і ўсяго чэмпіянату прызнаная форвард амерыканскай каманды Меган Рапіна.

Рапіна — тая самая футбалістка, якая падчас турніру рэзка раскрытыкавала Дональда Трампа. На пытанне інтэрв'юера, ці пойдзе яна ў Белы дом у выпадку перамогі на ЧС, Меган заявіла літаральна наступнае: «Я не пайду ў сраны Белы дом. Не, мяне там дакладна не будзе. Хоць нас усё адно не збіраюцца запрашаць. Вельмі сумняюся, што паклічуць».

У адказ на грубыя словы футбалісткі Трамп заявіў, што ёй не варта праяўляць непавагу ў адносінах да краіны, Белага дома і амерыканскага сцяга. Пры гэтым прэзідэнт ЗША завочна запрасіў жаночую зборную да сябе ў рэзідэнцыю — яшчэ да таго, як амерыканкі заваявалі ў чацвёрты раз тытул лепшых футбалістак у свеце.

У матчы за трэцяе месца зборная Англіі саступіла зборнай Швецыі (1:2).

Чэмпіянаты свету сярод жанчын праводзяцца з 1991 года.
20:59 07/07/2019


Загрузка...
Загрузка...