АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У французскім заплыве "Па слядах Монтэ-Крыста" перамагла беларуска

Беларуска Наталля Макарская перамагла ў аматарскім заплыве "Па слядах Монтэ-Крыста" на дыстанцыі 5 км у адкрытым моры, піша TUT.by



У французскім заплыве "Па слядах Монтэ-Крыста" перамагла беларуска
Гэты турнір штогод праводзіцца ў Марсэлі. Па словах арганізатараў, за 20-гадовую гісторыю заплыву дзяўчына ўпершыню была на фінішы хутчэй за мужчын.

Наталлі Макарскай 20 гадоў, яна майстар спорту па плаванні, чэмпіёнка Беларусі. Дзяўчына вучыцца ва ўніверсітэце фізкультуры і працуе трэнерам у школе плавання ISWIM. Пяць кіламетраў ад замка Iф да Марсэля яна праплыла за 1 гадзіну 5 хвілінаў і 47 секундаў. Самы хуткі час у мужчын — 1 гадзіна 6 хвілінаў 50 секундаў.

"Па слядах Монтэ-Крыста" — турнір па плаванні вольным стылем у адкрытым моры. Яго маршрут паўтарае ўцёкі Эдмона Дантэса — галоўнага героя рамана Аляксандра Дзюма "Граф Монтэ-Крыста". Сёлета ў заплыве ўдзельнічалі больш за трыццаць беларусаў.

18:40 21/06/2019


Загрузка...
Загрузка...