АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Былога прэзыдэнта УЭФА Плятыні затрымалі па справе аб карупцыі

Былы прэзыдэнт арганізацыі эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА), чэмпіён Еўропы ў складзе францускай зборнай Мішэль Плятыні затрыманы для допыту па справе аб карупцыі падчас выбару краіны-гаспадыні чэмпіянату сьвету 2022 году, які пройдзе ў Катары. Пра гэта паведамляе газета Le Monde.


Былога прэзыдэнта УЭФА Плятыні затрымалі па справе аб карупцыі
Па той жа справе, піша выданьне Mediapart, таксама быў дапытаны былы міністар унутраных спраў Францыі Клод Геанам, які займаў пасаду ва ўрадзе падчас прэзыдэнцтва Нікаля Сарказі.

Катар атрымаў права на правядзеньне чэмпіянату сьвету-2022 па выніках галасаваньня на выканкаме ФІФА у сьнежні 2010 году. Тады ж права на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2018 году было аддадзена Расеі. Адразу пасьля гэтага рашэньня, брытанскія СМІ сталі публікаваць расьсьледаваньні аб тым, што гэтыя рашэньні былі прынятыя праз карупцыйныя схемы.

11:42 18/06/2019


Загрузка...
Загрузка...