АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Сабаленка прайграла саперніцы з 214-м месцам у рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая займае 10-е месца ў рэйтынгу  WTA, прайграла ў першым раундзе турніра ў Нідэрландах Дэстані Аяве з Аўстраліі (214 WTA).


У першым сэце Сабаленка саступіла 6:7 (3:7), пасля ўпэўнена адыгралася — 6:1, але ў вырашальным трэцім сэце лік быў 4:6 і такім чынам беларуска пакінула турнір ужо на стартавым этапе.

На гэтым тыдні  Арына Сабаленка вярнулася на 10-е месца ў рэйтынгу WTA, выцясніўшы з топавага спісу Серэну Уільямс.

euroradio.fm
19:59 11/06/2019


Загрузка...
Загрузка...