АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Аляксандр Глеб пакінуў БАТЭ

Шэрагі «жоўта-сініх» пакінуў Аляксандр Глеб — дзеянне кантракту з дасведчаным паўабаронцам спынена па пагадненні бакоў, піша афіцыйны сайт клуба.



У БАТЭ Глеб пачаў прафесійны шлях больш за дваццаць гадоў таму і ўпершыню гучна заявіў пра сябе, сюды неаднаразова вяртаўся пасля замежных этапаў кар'еры. 

У складзе барысаўчан ён правёў 124 паядынкі, забіў 8 мячоў і зрабіў 18 выніковых перадач, стаў шасціразовым чэмпіёнам Беларусі.

Глеб гуляў за «Штутгарт», «Арсенал», «Барселону», «Крылы Саветаў», шэраг іншых клубаў.


12:35 02/06/2019


Загрузка...
Загрузка...