АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дзмітрый Лукашэнка зацікаўлены ўзначаліць хакейны чэмпіянат Беларусі

Дзмітрый Лукашэнка зацікаўлены ўзначаліць хакейны чэмпіянат Беларусі
Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў расказаў, што Дзмітрый Лукашэнка зацікаўлены ўзначаліць хакейную лігу.

— Беларускі чэмпіянат павінен жыць як асобны турнір або інтэграваным у іншыя чэмпіянаты?

— Вядома, лепш каб быў асобным турнірам. КХЛ асобна жыве, НХЛ асобна жыве. Нам бы лягчэй было б стварыць добрую атмасферу. Мы так размаўлялі, і ўсе хацелі б бачыць на гэтай пасадзе Дзмітрыя Аляксандравіча Лукашэнку. Ён з задавальненнем бы ўзначаліў гэтую асобную лігу.

Я думаю, што цікаўнасць была б велізарнай. Ён, відаць, што вельмі хоча. Дзмітрый казаў, што калі б яму сказалі, то ён бы яе стварыў. Але, на жаль, мы маем тое, што маем. — сказаў Захараў у эфіры канала «БелРос», паведамляе Tribuna.com


17:04 16/05/2019


Загрузка...
Загрузка...