АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Турнір памяці С.Халіпскага адмянілі з-за Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Традыцыйны баскетбольны турнір памяці Сямёна Халіпскага не будзе праводзіцца ў 2019 годзе. Прычынай таму - II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.

"Адменены традыцыйны турнір памяці Сямёна Халіпскага. А ён жа першапачаткова разглядаўся ў якасці ці ледзь не асноўнага падрыхтоўчага этапу перад чэмпіянатам Еўропы, як, уласна, і было ў мінулыя часы. Па версіі федэрацыі, гэта адбылося "з-за занятасці спартыўных арэн і гатэляў у сувязі з правядзеннем у Мінску II Еўрапейскіх гульняў", - паведамляе газета "Прессбол".

Без спарынгаў беларускія баскетбалісткі не застануцца. Гульнявая праграма выглядае так: 6 і 8 чэрвеня ў Рызе яны памераюцца сіламі з камандамі Латвіі і Турцыі, 15-га ў Броні згуляюць з італьянкамі і, нарэшце, 22-га ў Секешфехервары - з венгеркамі.

"Чатыры сустрэчы - сціпла для якаснай падрыхтоўкі ..." - адзначаюць эксперты.

09:39 14/05/2019


Загрузка...
Загрузка...