АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

ХК “Дынама-Мінск” не працягнула кантракт з Андрэем Сідарэнкам

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" вырашыў не працягваць кантракт з галоўным трэнерам Андрэем Сідарэнкам, які паралельна працуе настаўнікам нацыянальнай зборнай. Пра гэта заявіў журналістам генеральны дырэктар каманды Дзмітрый Баскаў, паведамляе прэс-служба “зуброў”.


30 красавіка скончыліся тэрміны кантрактаў у чатырох прадстаўнікоў трэнерскага штабу — Андрэя Сідарэнкі, Андрэя Кавалёва, Дзмітрыя Краўчанкі і Віталя Коваля. Усе яны прыйшлі ў клуб ў пачатку лістапада, калі “зубры” ўжо мелі 11 паразаў запар.

Новыя настаўнікі крыху палепшылі становішча і выправілі гульню каманды, а нацыянальная зборная пад кіраўніцтвам Сідарэнкі вярнулася ў эліту.

Кіраўніцтва мінскага “Дынама” падзякавала Андрэю Сідарэнку і пажадала яму “ўдачы ў далейшай кар’еры”.

Імя новага галоўнага трэнера назавуць у бліжэйшы час.



13:37 11/05/2019


Загрузка...
Загрузка...