АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Беларус Дзмітрый Буйніцкі стаў гульцом магнітагорскага "Металурга"

Беларускі хакеіст Дзмітрый Буйніцкі стаў гульцом магнітагорскага "Металурга". Пагадненне разлічана на тры гады, паведамляе прэс-служба расійскага клуба.


Буйніцкі - нападаючы, яму 22 гады. У апошнія сезоны выступаў у складзе мінскага "Дынама", закінуў 13 шайбаў у 106 матчах. Кантракт скончыўся ў канцы красавіка, і Зміцер апынуўся сярод 12 дынамаўцаў, якія сталі "абмежавана вольнымі агентамі". Калі б да 31 мая форвардам ня зацікавіўся "Металург", права на яго замацавалася бы за "старым" клубам. Але выйшла інакш. ХК "Дынама-Мінск" дзякуе хакеіста за працу і жадае поспехаў у новай камандзе.

"Металург" з Магнітагорска - двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына, адзін з лідэраў расійскага хакея.

16:06 08/05/2019


Загрузка...
Загрузка...