АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Какорын і Мамаеў у апошнім слове папрасілі не ламаць іхняга лёсу. Адзін з іх нават заплакаў

Расійскія футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, а таксама Кірыл Какорын і Аляксандр Пратасавіцкі выступілі з апошнім словам на пасяджэнні ў Прэсненскім судзе Масквы, дзе разглядаецца іх справа, перадае карэспандэнт РБК.

Какорын і Мамаеў у апошнім слове папрасілі не ламаць іхняга лёсу. Адзін з іх нават заплакаў
Аляксандр Какорын у сваім выступе сказаў, што хацеў бы папрасіць прабачэння ў грамадства, сваёй футбольнай каманды (ён выступае за «Зеніт») і трэнерскага складу, а таксама ў бацькоў.

«Хацелася б вас па-чалавечы папрасіць не ламаць лёс хлопцаў, даць нам магчымасць вярнуцца ў сям'ю і зноў займацца любімай справай», — адзначыў Какорын.

Какорын не стрымаў слёз, выступаючы перад судом з апошнім словам. Пра гэта паведамляе «Пятый канал».

Прысуд будзе абвешчаны 8 мая.


13:34 07/05/2019





Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bp/news/lenta/detail.php on line 93