АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Два экіпажы МАЗа апынуліся ў першай тройцы другога этапа ралі ў Марокка

Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" заняла адразу два месцы на подыуме другога этапа ралі ў Марокка. Экіпаж Сяргея Вязовіча па выніках этапу стаў другім, а Аляксея Вішнеўскага - трэцім.

Фота: "МАЗ-СПОРТавто"

Фактычна экіпаж Сяргея Вязовіча выйграў гэты этап. Аднак пасля фінішу гоншчыкі даведаліся, што ў двух месцах з-за пылу ехалі па-за трэкамі і ня захапілі кантрольныя кропкі, за што ім было налічана 10 хвілін штрафу.

Беларускія гоншчыкі палепшылі свае пазіцыі і ў агульным заліку. Сяргей Вязовіч цяпер на пятым месцы, а Аляксей Вішнеўскі - на сёмым.

Сёння МАЗы стартуюць на трэцім этапе. Яго працягласць - 377 км.
reform.by
09:08 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...