АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сярод беларускіх мэдыяў, акрэдытаваных на Алімпіяду-2020 у Токіё, — сайты прэзыдэнта і НАК

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі надрукаваў сьпіс СМІ, акрэдытаваных ад краіны для асьвятленьня летняй Алімпіяды-2020 у Токіё.


Сярод беларускіх мэдыяў, акрэдытаваных на Алімпіяду-2020 у Токіё, — сайты прэзыдэнта і НАК
Такім чынам, акрэдытаваныя газэты «Прессбол», «СБ. Беларусь Сегодня», «Спартыўная панарама», агенцтва БелТА, а таксама сайт НАК (noc.by) і партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (president.gov.by).

Як зьвяртае ўвагу спартовы рэсурс «Трыбуна», наяўнасьць двух апошніх «мэдыяў» выклікае зьдзіўленьне. На сайце кіраўніка дзяржавы не публікуюцца рэпартэрскія матэрыялы, не зьвязаныя зь дзейнасьцю Аляксандра Лукашэнкі, як і няма разьдзелу пра спорт. Старонка НАК гэтаксама не прэтэндуе на значную аўдыторыю і пераважна публікуе навіны арганізацыі.

«Сярод прэтэндэнтаў на алімпійскую акрэдытацыю таксама быў інтэрнэт-партал Tut.by, — піша аглядальнік Андрэй Маслоўскі. — Яго на Гульні не ўзялі. Але давайце параўнаем маштабы сайтаў і іх аўдыторыю. Згодна з дадзенымі сэрвісу similarweb.com, штомесяц на Tut.by фіксуецца больш за 37 мільёнаў карыстальніцкіх сэсій. На сайце прэзыдэнта — 190 тысяч. Дадзеныя па НАК настолькі нязначныя, што сэрвісу складана іх праіндэксаваць. Паводле трафіку партал прэзыдэнта 1130-ы у краіне, noc.by — 7083-і, Tut.by — 8-ы».

Паведамляецца, што рашэньне аб выдачы акрэдытацый прымала адмысловая камісія «ва ўзаемадзеяньні са сродкамі масавай інфармацыі». Яна вывучыла ўсе пададзеныя заяўкі і, абапіраючыся на крытэры адбору, склала выніковы сьпіс, які выканкама НАК зацьвердзіў без якіх-небудзь карэктываў. Адметна, што парадак адбору вызначаў сам НАК.
10:02 25/01/2019


Загрузка...
Загрузка...