АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Названы найлепшы спартовец Беларусі 2018 года

«Спартыўная панарама» ў 60-ы раз правяла конкурс па вызначэнні дзясяткі найлепшых спартоўцаў Беларусі ў 2018 годзе.


Былі апытанныя 100 беларускіх журналістаў. Спартоўцу, якога ставілі журналісты на першае месца, давалася дзесяць балаў, спартоўцу, якога ставілі на другое месца, дзевяць балаў і г.д. Потым балы суміраваліся.

У выніку перамагла Ганна Гуськова, алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле. Яна набрала 840 балаў, яе паставілі на першае месца 42 журналісты.
 
Другое месца ў біятланісткі, алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай (741 бал), трэцяе месца ў пяціборкі Настассі Пракапенкі (648 балаў).

Далей ідуць: тэнісістка Арына Сабаленка (600 балаў), марафонка Вольга Мазуронак (505), лёгкаатлетка Эльвіра Герман (398), біятланістка Надзея Скардзіна (238), батутыст Улад Ганчароў (168), лёгкаатлет Максім Недасекаў (93), тэнісістка Аляксандра Сасновіч (83).

Усяго называліся 84 спартоўцы.

15:20 28/12/2018


Загрузка...
Загрузка...