АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Брамнік зборнай Нарвегіі страціў лінзу ў матчы з Расіяй і прапусціў 3 шайбы

У выніку расіяне перамаглі з лікам 6: 1 і сустрэнуцца ў паўфінале са зборнай Чэхіі.

Брамнік зборнай Нарвегіі Ларс Хаўген страціў лінзу ў першым перыядзе чвэрцьфінала алімпійскага хакейнага турніру супраць Расіі. У адной з паўз ён выняў з вока і другую лінзу і выкінуў яе на лёд.

Праз некалькі хвілін ён прапусціў першую шайбу, аўтарам якой стаў Міхаіл Грыгарэнка. Затым яшчэ дзве шайбы закінулі Мікіта Гусеў і Вячаслаў Войнаў.

Пазней Хаўгена замянілі, але гэта не выратавала каманду ад паразы - выніковы лік 6: 1 на карысць расійцаў. 23 лютага яны згуляюць у паўфінале са зборнай Чэхіі, якая абгуляла хакеістаў ЗША з лікам 3: 2 (1: 1, 1: 1, 0: 0, 0: 0, па булітах - 1: 0).

Як нагадвае tribuna.com, у сезоне 2012-2015 Хаўген выступаў за мінскае «Дынама», а з 2011 па 2012 - за салігорскі "Шахцёр".

14:35 21/02/2018


Загрузка...
Загрузка...