АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Галоўная дзеючая асоба пашкадавала ўжо: абмяркоўваем фразу "выражам нягоднікаў"

Аляксандр Лукашэнка ўжо мог пашкадаваць аб выказванні "выражам усіх мярзотнікаў, якіх вы фінансавалі", лічыць прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук.

— Я думаю, што гэта як у сітуацыі з аўтаматам, калі галоўная дзеючая асоба потым моцна пашкадавала аб гэтым. Мне здаецца, гэта не тая сітуацыя, калі трэба палохаць кагосьці. Каго палохаць? Ужо ўсе НДА зачыненыя, стварыць новую нельга без дазволу ўладаў — так што і палохаць няма каго, — кажа Янчук у эфіры Еўрарадыё.

Рэзананснае выказванне, якое стала загалоўкам поўнага інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі ВВС, — яго адказ на пытанне аб прычынах закрыцця ў Беларусі НДА.

“Выражам усіх нягоднікаў, якіх вы фінансавалі. Ах, вы заклапаціліся, што мы знішчылі вашы структуркі, НКА, НДА і іншыя, якія яго фінансавалі. Мы людзей, якія працавалі на Беларусь, якія дапамагалі людзям, пальцам не кранулі, а тых, якія карысталіся вашай дапамогай, атрымліваючы ад вас фінансаванне <...> Калі мы кагосьці не ліквідавалі, то мы іх ліквідуем ў бліжэйшы час", — сказаў Лукашэнка.

Янчук акцэнтуе ўвагу на тым, што неўзабаве пасля гэтай заявы Лукашэнка адпраўляецца ў лагер мігрантаў, дзе дэманструе "суцэльны гуманізм і клопат" на фоне "негуманнага польскага злыдня".

— Ёсць карцінка для знешняга продажу, а ёсць карцінка для сваіх​.udf.name
08:51 27/11/2021


Загрузка...
Загрузка...