У сям’і палітвязня Паўла Севярынца адбыўся вобшук
У жонкі палітвязня Паўла Севярынца Вольгі адбыўся вобшук. Пра гэта яна паведаміла ў сваіх сацсетках.

Падрабязнасці Вольга не паведамляе, бо праходзіць як сведка і знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Адзінае, што яна дадала ў сваім паведамленні, што вобшук праходзіў максімальна карэктна.
“Францішак быў дома, але, здаецца, нічога не зразумеў – нават спрабаваў гуляць у машынкі з гэтымі дзядзямі”, – напісала Вольга.
07:43 27/11/2021
Загрузка...
Загрузка...