АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду»

19 лістапада Вярхоўны суд па прапанове Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне аб пазбаўленні рэгістрацыі руху «За свабоду».

Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду»
Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч

Папярэдняе пасяджэнне прайшло яшчэ 18 кастрычніка. 14 ліпеня ў цэнтральным офісе арганізацыі ў Мінску прайшоў ператрус, пасля чаго памяшканне апячаталі. 

«Фармальнае пазбаўленне легальнага статуса арганізацыі не здольнае забраць у актывістаў руху пачуццё веры ў слушнасць абранага шляху, салідарнасць і ўзаемападтрымку сяброў Руха. Гэтак жа не сыйдзе ў нябыт усё тое станоўчае, што было зроблена за 15-ці гадовую гісторыю дзейнасці арганізацыі» — напісаў Губарэвіч.

Рух «За свабоду» быў заснаваны ў 2006-м Аляксандрам Мілінкевічам і такім чынам праіснаваў 15 гадоў.


15:59 19/11/2021


Загрузка...
Загрузка...