АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Палітзняволенага Мікалая Дзядка асудзілі да пяці гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 10 лістапада вынеслі прысуд 33-гадоваму палітзняволенаму блогеру і актывісту анархічнага руху Мікалая Дзядка.

Палітзняволенага Мікалая Дзядка асудзілі да пяці гадоў калоніі
Суддзя Анастасія Папко прызнала яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342,арт. 361,арт. 295-3 і прызначыла пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Антон Цюменцаў. Мікалай не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. Год ён утрымліваецца пад вартай.  

Нагадаем, Мікалая затрымалі 11 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС у доме ў пасёлку Сасновы. Пры затрыманні ён быў моцна збіты, у вочы яму распылілі пярцовы газ. 

10:23 10/11/2021


Загрузка...
Загрузка...