АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Францыя абвінаваціла сям'ю Лукашэнкі ў арганізаваным гандлі людзьмі, але імёнаў не назвала

Сваякі Аляксандра Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў да межаў Беларусі з краінамі ЕС, заявілі ў МЗС Францыі, перадае DW.

Сваякі Лукашэнкі мэтанакіравана арганізоўваюць паездкі мігрантаў, якія прыбываюць у Беларусь, да яе межаў з краінамі Еўрапейскага Саюза, заявіў у сераду, 27 кастрычніка, дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон, не называючы канкрэтных імёнаў. Па яго словах, мэта беларускага боку — аслабіць і раз'яднаць ЕС. 

Выступаючы перад камітэтам сената па еўрапейскіх справах, Бон патлумачыў, што «беларускі рэжым умела арганізуе сябе праз Турцыю і Дубай». «Гэта невыносны гандаль, накіраваны на паслабленне і падзел Еўрапейскага саюза», — дадаў намеснік міністра замежных спраў Францыі.

Лукашэнка хоча прывабіць Еўрасаюз у пастку, сцвярджаючы, што Еўропа парушае ўласныя прынцыпы, мяркуе Бон. Прадстаўнік МЗС Францыі заклікаў дзейнічаць «рашуча і гуманна» ў сітуацыі на польска-беларускай мяжы.



21:39 27/10/2021


Загрузка...
Загрузка...