АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Венедыктаў - пра Ціханоўскую: Яна моцна вырасла

Галоўны рэдактар "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў падзяліўся сваімі ўражаннямі пасля інтэрв'ю з лідаркай беларускага дэмакратычнага руху Святланай Ціханоўскай.


Напярэдадні яно з'явілася на сайце расійскай радыёстанцыі, а ў эфіры будзе ў чацвер.

"Яна моцна вырасла, — кажа Венедыктаў у сераду ў эфіры "Эхо Москвы". — Гэта маё першае інтэрв'ю з Ціханоўскай. Я сачыў за ёй. Калі рыхтаваўся, я глядзеў яе апошнія інтэрв'ю за год. Зразумела, што чалавек спачатку трапіў выпадкова ў гэты замес... І адзін час яна гаварыла такімі блокамі... прыгатаванымі, я б сказаў. 

Таму, калі я рыхтаваўся, мне трэба было яе "выбіць" з гэтых нарыхтовак стылістычна. І яна пару разоў гэта заўважыла і сказала: "Вы мяне заганяеце ў кут?". А я не збіраўся заганяць яе ў кут, а проста спрабаваў памяняць яе стыль прамовы! Каб слухачы слухалі яе, а не нарыхтоўкі, якія рабіў яе штаб, дарадцы і гэтак далей... 

Па-мойму, атрымалася. І ў гэтым сэнсе яна вельмі добра рэагуе. Ціханоўская вельмі жывая ў сэнсе рэакцыі, а не такі заведзены бюракрат. Мне здаецца, што яна прагрэсуе".




15:56 27/10/2021


Загрузка...
Загрузка...