АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Экс-кіраўнік МУС Шуневіч узначаліў таварыства паляўнічых і рыбаловаў

На гэтую пасаду Ігара Шуневіча абралі па ўзгадненьні з Аляксандрам Лукашэнкам.


Былы міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч 20 кастрычніка абраны старшынёй Рэспубліканскага дзяржаўнага-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (БТПР), паведаміў Sputnik.by намесьнік старшыні праўленьня БТПР Анатоль Малажаўскі.

Паводле яго, Шуневіч быў абраны старшынёй праўленьня беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў па прадстаўленьні Савета міністраў і па ўзгадненьні з Аляксандар Лукашэнкам. Папярэдні кіраўнік БТПР Юры Шумскі прабыў на гэтай пасадзе два тэрміны — 10 гадоў.

16:28 20/10/2021


Загрузка...
Загрузка...