АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

«Дружыны народнай самаабароны» прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем

МУС прызнала экстрэмісцкім фарміраваннем яшчэ адзін чат.




МУС прыняла рашэнне аб «прызнанні групы грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай тэлеграм-канала «Дружыны народнай самаабароны — ДНС» і тэлеграм-чата «ДНС чат», экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці, гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале міліцыі.

Раней экстрэмісцкімі фарміраваннямі былі прызнаныя тэлеграм-канал «Буслы ляцяць», адпаведны іх чат, а таксама партал, які размяшчаў карту дваровых чатаў, і ініцыятыва «Рабочы рух».

У МУС растлумачылі, што дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў і падпісчыкаў канала, а таксама ўдзельнікаў чата з'яўляюцца злачынствам паводле крымінальнага артыкула нумар 361. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.


09:35 20/10/2021


Загрузка...
Загрузка...