АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка зняў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Ён прабыў на пасадзе амаль 10 год

Новым міністрам прызначаны ўжо экс-намеснік міністра МУС Сяргей Хаменка.

Лукашэнка зняў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Ён прабыў на пасадзе амаль 10 год
Сліжэўскі стаў міністрам 13 снежня 2011 года. Гэта быў, бадай, «доўгажыхар» на міністэрскім крэсле.


Новым міністрам юстыцыі прызначаны ўжо былы намеснік міністра ўнутраных спраў Сяргей Хаменка.

«Добрыя моцныя юрысты ў Мінюсце ёсць. Патрэбны вельмі моцны арганізатар, кіраўнік», — пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка.

Сяргею Хаменку 55 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Ясінаватая. што ў Данецкай вобласці.

У 1997-м скончыў Вайсковую акадэмію імя Фрунзе ў Маскве, у 2009 годзе — факультэт Генштаба Вайсковай акадэміі Беларусі.

З 2009 года займаў пасаду першага намесніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі — начальніка штаба.

У 2014 годзе была прызначаны на пасаду кіраўніка Дэпартамента аховы МУС, а ў снежні 2019 года стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі.


11:38 18/10/2021


Загрузка...
Загрузка...