АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Чалы: Пачынаем назіраць змену рэжыму функцыянавання Лукашэнкі


Незалежны аналітык Сяргей Чалы ў чарговым стрыме на сваім YouTube-канале паразважаў пра тое, што сістэма ўлады Аляксандра Лукашэнкі пераходзіць у "якасна новы стан".


Чалы: Пачынаем назіраць змену рэжыму функцыянавання Лукашэнкі
Чалы: "Я думаю, мы пачынаем назіраць змену рэжыму функцыянавання Лукашэнкі. Ад імпульсіўных дзеянняў, якія выдаваліся за нейкую пазітыўную рэакцыю ("Я ў момант прыняў рашэнне"), хутчэй за ўсё сістэма пераходзіць у стан паралічу, таму што праблем, з якімі даводзіцца спраўляцца, становіцца ўсё больш, а рычагоў кіравання гэтымі праблемамі становіцца ўсё менш".

Пакуль Сяргей Чалы кажа, піша Еўрарадыё, што гэта "здагадка". І наколькі ён мае рацыю, можна будзе меркаваць па далейшых падзеях у Беларусі. Але ўжо цяпер незалежны аналітык заўважае, што "сістэма не працуе без таго, каб ёй падаў нейкі зразумелы сігнал Лукашэнка". А ён такога сігналу не падае.

12:58 17/10/2021


Загрузка...
Загрузка...