АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Каліфорніі шпіталізавалі экс-прэзідэнта Біла Клінтана

Былы прэзідэнт ЗША (1993-2001) Біл Клінтан шпіталізаваны, паведамляе CNN. Паводле звестак тэлеканала, Клінтана даставілі ў адну з медустаноў Каліфорніі «у сувязі з інфекцыяй, не звязанай з COVID-19».


Па словах афіцыйнага прадстаўніка Клінтана, 75-гадовы палітык «ідзе на папраўку» і «знаходзіцца ў добрым настроі».

CNN удакладняе, піша Nashaniva.com, што прычынай шпіталізацыі стала заражэнне крыві (сэпсіс). Клінтана даставілі ў бальніцу ў аўторак з-за пагаршэння самаадчування.

«Яго лечаць пры дапамозе антыбіётыкаў, і дактары сцвярджаюць, што ён рэагуе на іх станоўча», — гаворыцца ў сюжэце.

Журналісты тэлеканала паведамілі са спасылкай на дактароў і прадстаўнікоў экс-прэзідэнта, што Клінтана могуць выпісаць у суботу, 16 кастрычніка.

Палітык раней перанёс дзве аперацыі на сэрцы: у 2004 і 2010 гадах.



08:19 15/10/2021


Загрузка...
Загрузка...