АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Алена Анісім: Робім усё магчымае, каб захаваць ТБМ

«Таварыства беларускай мовы» абскарджвае ў Вярхоўным судзе другое пісьмовае папярэджанне, абвешчанае арганізацыі.





Як распавяла старшыня ТБМ і экс-дэпутат Алена Анісім у інтэрв'ю Радыё Рацыі, нягледзячы на моцны ціск, арганізацыя працуе. Працуе офіс, адкрытыя банкаўскія рахункі.

«Будзе разглядацца наша скарга у Вярхоўным судзе, мы аспрэчваем другое пісьмовае папярэджанне Мінюста. Калі нам удасца хоць нейкім чынам пераканаць у тым, што гэта несправядліва, то справа будзе спыненая з ліквідацыяй ТБМ. Зрэшты, я думаю, што некаму вельмі выгодна трымаць нас у такім падвешаным стане — напэўна, для таго, каб мы альбо самі здаліся, альбо там нехта прыме такое рашэнне і, нягледзячы ні на якія юрыдычныя працэдуры, проста нас закрые, — кажа Алена Анісім.

 

09:05 15/09/2021


Загрузка...
Загрузка...