АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Цэнтрвыбаркаме абверглі інфармацыю пра ўдзел Ярмошынай у назіранні за выбарамі ў Грузіі

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына не паедзе назіраць за выбарамі ў Грузіі і не планавала гэтага рабіць, паведамілі «Інтэрфаксу-Захад» у ЦВК.


«Насамрэч назіральнікамі на гэтыя муніцыпальныя выбары едуць два супрацоўнікі апарата камісіі. Інфармацыя не дакладная, яна не адпавядае рэчаіснасці. Лідзія Міхайлаўна нікуды не едзе і нават не планавала», — заявілі ў ЦВК.

Там выказалі здагадку, што недакладная інфармацыя з'явілася «з-за наўмыснай або неспадзяванай інтэрпрэтацыі звестак, якія былі размешчаныя на сайце ЦВК Грузіі».

nashaniva.com
16:32 14/09/2021


Загрузка...
Загрузка...