АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Колькі каштуе гадзіннік "сенатара" Дзмітрыя Баскава

Сёння Дзмітрыя Баскава прызначылі сенатарам.

Колькі каштуе гадзіннік "сенатара" Дзмітрыя Баскава
1 из 3
Перад гэтай навіной праўладны тэлеграм-канал «Пул Першага» апублікаваў фота цяпер ужо былога старшыні беларускай федэрацыі хакея. «Пул Першага» параіў звярнуць увагу на парламенцкі значок на лацкане пінжака Баскава, але «Наша Ніва» звярнула ўвагу на іншы аксэсуар.

На руцэ маладога чыноўніка — элітны швейцарскі гадзіннік Ulysse Nardin. Яго кошт ад 11500 да 12500 даляраў.

Гэта 20 сярэдніх беларускіх зарплат (калі браць афіцыйную лічбу ў 1471 рубель).

Элітны швейцарскі гадзіннік Ulysse Nardin

За гэтыя грошы можна купіць двухпакаёвую кватэру ў Нароўлі ці Крычаве альбо аднушку ў Мазыры ці Светлагорску. І яшчэ трохі грошай застанецца.

У 2020 годзе Баскаў (тады гендырэктар ХК«Дынама Мінск») казаў, што хакеем зарабляе не больш за 1000 даляраў за месяц.

Але на недахоп грошай функцыянер ніколі не скардзіўся. Вясною 2020 ён купіў шыкоўны дом у Ждановічах — раней за будынак у англійскім стылі прасілі больш мільёна даляраў, але афіцыйна Баскаў купіў дом менш чым за $400 тысяч. Дом запісаны на жонку Дзмітрыя.

Акрамя таго, Баскаў сузаснавальнік кампаніі забудоўшчыка «Давінстройінвест», мае долі ў кампаніях, якія займаюцца пракладкай інжынерных сетак, аптовымі закупкамі тэлефаніі і «аксэсуараў для ІТ».

Таксама Баскаў мае 15% акцый кампаніі «АйПауэр» (цяпер «Акумулятарны альянс»), якой належыць скандальна вядомы акумулятарны завод у Брэсце.

14:17 14/09/2021


Загрузка...
Загрузка...