АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Што за суддзя будзе разглядаць новую таемную справу пра "здраду дзяржаве"

1 жніўня стала вядома, што неўзабаве ў Вярхоўным судзе пачнецца працэс над Аляксандрам Сакалоўскім, якога абвінавачваюць у здрадзе Рэспубліцы Беларусь

Праваабаронцы не маюць інфармацыі пра тое, хто такі Сакалоўскі і якія абставіны яго справы. Пра іх не кажуць у прапагандысцкіх сюжэтах па дзяржТБ. Затое вядома, што працэс пройдзе ў закрытым рэжыме, а старшыняваць на ім будзе суддзя Вярхоўнага суда Эдгар Марцірасян.
 
Што пра яго вядома?
У якасці суддзі Вярхоўнага суда Марцірасян працуе з 31 траўня 2019 года. Рэзананснх справаў ён не вёў. Але ў 2020-м актыўна каментаваў будучыя змены ў Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях.

Да прызначэння ў Вярхоўны суд Марцірасян працаваў у Віцебску. У яго "портфоліа" ёсць у тым ліку і "палітычныя" справы. Але прымаў ён розныя рашэнні. Так, яшчэ ў 2009 годзе ён прысудзіў штрафы актывістам за БЧБ-сцягі. А ў 2011-м адзін з удзельнікаў "маўклівых акцый пратэсту" дамогся, каб Марцірасян прызнаў яго невінаватым.

У 2014-м суддзя разглядаў апеляцыю на прысуд журналістам, аштрафаваным за фота з птушкамі і клеткамі. Фотаздымак ужо тады прыраўнавалі да пікету.

euroradio.fm
13:58 01/08/2021


Загрузка...
Загрузка...