АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Суд у Расеі дазволіў экстрадыцыю ў Беларусь актывіста насуперак забароне Эўрапейскага суду ў правах чалавека

Першы апэляцыйны суд Масквы праігнараваў пастанову Эўрапейскага суду ў правах чалавека і дазволіў выдаць беларускім уладам фігуранта справы аб падзеях у жніўні 2020 году Андрэя Казімірава. 

Адвакат актывіста Іларыён Васільеў пацьвердзіў рэсурсу «Открытые медиа», што пакінута ў сіле рашэньне Маскоўскага гарадзкога суду, які, у сваю чаргу, прызнаў законнай пастанову Генпракуратуры аб экстрадыцыі беларуса, нягледзячы на рашэньне ЭСПЧ ад 27 лiпеня пра забарону яго выдачы ў сувязі з правілам 39 (экстраныя часовыя меры, абавязковыя да выкананьня).

«Паколькі Расея ратыфікавала Канвэнцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў, рашэньне ЭСПЧ зьяўляецца часткай прававога поля і абавязковае для дзяржаўных органаў, у тым ліку і судоў», — канстатаваў адвакат, выказаўшы перакананьне, што пастанова Генпракуратуры і рашэньне Маскоўскага гарадзкога суду павінны быць адмененыя.

Ён заявіў, што Андрэй Казіміраў ня можа быць выдадзены да канчатковага рашэньня ЭСПЧ. Адпаведна, абарона зьбіраецца зьвяртацца з касацыйнай скаргай і хадайніцтвам аб вызваленьні актывіста.

16:18 29/07/2021


Загрузка...
Загрузка...