АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сустрэчу палітыка з прэзідэнтам ЗША

Вось некаторыя акалічнасці.


— Сустрэча да апошняга моманту трымалася ў сакрэце. 

— Ціханоўскую віталі ў Белым доме як нацыянальнага лідара, з пратаколам і цырыманіяламі. 

— Ціханоўская спачатку сустрэлася з прадстаўніком Рады па нацыянальнай бяспецы, потым яе правялі ў заходняе крыло Белага дома, дзе працуе прэзыдэнт Байдэн і дарадца па нацыяльнай бяспецы Саліван.

— Ініцыятыва сустрэчы належыць Беламу дому.

— Ціханоўская распавяла пра апошнія падзеі ў Беларусі, эскалацыю рэпрэсій і стратэгію дэмакратычных сілаў.

— Ціханоўская лічыць сустрэчу вельмі цёплай і сяброўскай. 

— З гэтай сустрэчы пачынаецца новая старонка беларуска-амерыканскіх адносінаў. Гэта задзел на доўгую перспектыву, інвестыцыя ў будучыню.


09:48 29/07/2021


Загрузка...
Загрузка...