АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

WSJ: адміністрацыя Байдэна разглядае магчымасць новых санкцый

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасць новага раўнда эканамічных санкцый супраць Беларусі, піша Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.



Белы дом / pixabay

Абмеркаванне новых санкцый пачалося пасля візіту ў Вашынгтон Святланы Ціханоўскай, перадае Еўрарадыё. На сустрэчах з заканадаўцамі і найвысокімі службовымі асобамі адміністрацыі Байдэна Ціханоўская настойвала на ўзмацненні санкцый.

Тэрміны новых санкцый пакуль не абмяркоўваліся.

“Мы не збіраемся анансаваць пэўныя дзеянні”, — сказаў высокапастаўлены службовец адміністрацыі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Нэд Прайс таксама адмовіўся абмяркоўваць канкрэтныя дзеянні ЗША.

17:52 25/07/2021


Загрузка...
Загрузка...